Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 кастрычніка 2020, 09:41

Макей і Барэль абмеркавалі перспектывы адносін паміж Беларуссю і ЕС

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з намеснікам старшыні Еўрапейскай камісіі, высокім прадстаўніком Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час размовы бакі абмеркавалі стан і перспектывы адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.

"З беларускага боку пацверджана прынцыповая гатоўнасць да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу з ЕС. Падкрэслена бесперспектыўнасць санкцый і контрпрадукцыйнасць санкцыйных падыходаў для развіцця адносін па лініі Беларусь - ЕС", - праінфармавалі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Па просьбе свайго еўрапейскага калегі Уладзімір Макей таксама растлумачыў, што падыходы беларускага боку па ўстанаўленні парытэтнай колькасці дыпламатаў Польшчы і Літвы ў Беларусі з замежнымі ўстановамі беларускага боку ў названых краінах з'яўляюцца мерай у адказ, ніякім чынам не накіраваны супраць ЕС або на згортванне дыялогу і выкліканы асаблівай негатыўнай роляй, якую кіраўніцтва названых краін вырашыла адыгрываць адносна Беларусі.

Бакі дамовіліся падтрымліваць адкрытымі каналы для дыялогу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі