Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 чэрвеня 2017, 13:59

Макей і Амендола абмеркавалі пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей паміж Беларуссю і Італіяй

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і намеснік міністра - дзяржаўны сакратар МЗС Італіі Вінчэнца Амендола абмеркавалі сёння ў час сустрэчы ў Мінску пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння, уключаючы магчымасці для пашырэння гандлёва-эканамічных сувязей і інвестыцыйнага партнёрства, супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый, разгледзелі актуальныя пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня", - расказалі ў міністэрстве.

У прэс-службе растлумачылі, што Вінчэнца Амендола знаходзіцца ў Беларусі для ўдзелу ў мерапрыемствах высокага ўзроўню па лініі Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы і правядзення беларуска-італьянскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў па палітычных і консульскіх пытаннях.

Як паведамлялася, 22 чэрвеня Уладзімір Макей правёў сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіяртам і міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Міраславам Лайчакам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі