Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 лістапада 2015, 13:44

Макей: Беларусь разлічвае, што санкцыйная логіка ЕС адносна краіны кане ў Лету

12 лістапада, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае, што санкцыйная логіка ЕС адносна краіны кане ў Лету. Аб гэтым сёння журналістам заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках перагавораў з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Літвы Лінасам Лінкявічусам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы разлічваем, што санкцыйная логіка Еўрасаюза адносна нашай краіны ўсё ж такі кане ў Лету, і мы цэнім канструктыўную пазітыўную пазіцыю нашых літоўскіх партнёраў па гэтым пытанні", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

У сваю чаргу Лінас Лінкявічус звярнуў увагу на канструктыўную атмасферу, якая складваецца ва ўзаемадзеянні Беларусі і Літвы, што трэба выкарыстоўваць якраз на карысць не толькі двухбаковых адносін, але і міжнароднага клімату ў цэлым.

Літоўскі бок, як адзначыў міністр, "жадае прагрэсу Беларусі ў пашырэнні падрыхтоўкі пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму". "Мы хочам, каб беларускія грамадзяне маглі больш свабодна ездзіць у Еўропу, сустракацца, супрацоўнічаць. Гэта агульная мэта", - падкрэсліў Лінас Лінкявічус.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі