Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 мая 2016, 16:55

Макей: Беларусь гатова прыняць з візітам Папу Рымскага

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова прыняць з візітам Папу Рымскага. Аб гэтым сёння журналістам заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр удакладніў, што пакуль аб канкрэтных тэрмінах размова не вядзецца, але ёсць прынцыповая гатоўнасць. Беларусь, паводле яго слоў, гатова не толькі прыняць пантыфіка з візітам, але і арганізаваць на беларускай зямлі яго сустрэчу з кіраўніком Рускай праваслаўнай царквы.

"Мы лічым, што ў любым выпадку візіт павінен быць нацэлены на тое, каб стварыць яшчэ больш гармоніі і забяспечыць яшчэ большы мір у міжканфесійным асяроддзі, які існуе ў Беларусі. Менавіта з гэтых пазіцый мы будзем падыходзіць і да арганізацыі візіту Папы ў нашу краіну", - сказаў міністр.

Характарызуючы адносіны з Ватыканам, Уладзімір Макей адзначыў, што яны знаходзяцца на высокім узроўні. Беларускі бок удзячны Ватыкану за прагматычную ўзважаную пазіцыю, якую ён займаў, у тым ліку ў пытанні абмежавальных мер ЕС адносна Беларусі. "Мы спадзяёмся, што такі высокі ўзровень адносін з Ватыканам захаваецца і ў далейшым", - падкрэсліў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі