Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 кастрычніка 2017, 13:26

Макей абмеркаваў з намеснікам міністра замежных спраў Сінгапура абмен візітамі на розных узроўнях

30 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 30 кастрычніка сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Сінгапура Пітэрам Танам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-сінгапурскіх адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, а таксама абмен візітамі на розных узроўнях. Уладзімір Макей і Пітэр Тан выказалі зацікаўленасць у далейшай інтэнсіфікацыі двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі