13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся са старшым навуковым супрацоўнікам Джэймстаўнскага фонду (ЗША) Уладзімірам Сокарам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт МЗС.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы беларуска-амерыканскіх адносін, сітуацыя ў рэгіёне і свеце, а таксама пытанні ўзаемадзеяння з міжнароднай аналітычнай супольнасцю.-0-