Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 мая 2017, 16:32

Макей: 25 гадоў знешняй палітыкі Беларусі - добрая магчымасць зверыць планы на будучае

19 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. 25-годдзе знешняй палітыкі Беларусі - добрая магчымасць ацаніць, дзе мы цяпер знаходзімся, дакладна адзначыць свае каардынаты на шкале вектараў знешняй палітыкі, зверыць планы на будучае. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння на адкрыцці міжнароднай канферэнцыі "25 гадоў знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што абмеркаванне 25-годдзя знешняй палітыкі Беларусі і 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін з многімі краінамі ідзе фактычна ў рэжыме нон-стоп, на розных узроўнях і пляцоўках, у СМІ. Гэтыя даты - выдатная магчымасць для гістарычнага абагульнення пройдзенага шляху, падкрэсліў Уладзімір Макей.

Міністр выказаў удзячнасць усім, хто адгукнуўся на прапанову аб чарговай сустрэчы ў фармаце "Мінскага дыялогу", сваім калегам, якія кіравалі ў розны час беларускім знешнепалітычным ведамствам, прадстаўнікам дэпутацкага корпуса, беларускім і замежным дыпламатам, якія на розных этапах фарміравання беларускай знешняй палітыкі мелі да гэтага дачыненне.

"Станаўленне беларускай знешняй палітыкі на працягу чвэрці стагоддзя - гэта выключна шырокая тэма, да якой ужо ў канцэптуальным плане неаднаразова звяртаўся кіраўнік дзяржавы, - сказаў Уладзімір Макей. - Зразумела, са свайго боку знешнепалітычнае ведамства стараецца прадставіць бачанне гэтага этапу нашай гісторыі ў серыі публікацый, інтэрв'ю, шляхам абмену пасланнямі з замежнымі краінамі".

Міністр таксама прапанаваў паглядзець на знешнюю палітыку Беларусі, не абмяжоўваючыся дыпламатычным пунктам гледжання МЗС. "МЗС па азначэнні знаходзіцца на вастрыі знешняй палітыкі, - заўважыў Уладзімір Макей. - Але гэта не азначае, што намі "манапалізавана" яе ажыццяўленне. Так, знешнепалітычнае ведамства ўносіць важкі ўклад у забеспячэнне ўмоў для развіцця і мадэрнізацыі Беларусі, адстойваючы яе палітычныя і эканамічныя інтарэсы на міжнароднай арэне. Але нашай задачай заўсёды было максімальнае ўключэнне ў знешнепалітычныя працэсы ўсіх звёнаў дзяржаўнага апарату, ведамстваў, бізнес-супольнасці, грамадзянскага сектара".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі