Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 лютага 2017, 15:17

Макей 21-22 лютага зробіць рабочую паездку ў Расію

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочая паездка міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Расійскую Федэрацыю адбудзецца 21-22 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Асноўнай тэмай паездкі з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці ўдзелу Беларусі ў інтэграцыйных структурах, штаб-кватэры якіх размешчаны ў Маскве", - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Уладзімір Макей правядзе рабочую сустрэчу з міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым, у час якой будуць абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, узаемадзеянне на міжнароднай арэне і ў міжнародных арганізацыях, а таксама падрыхтоўка да святкавання 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі