Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 лістапада 2016, 13:54

Лідзія Ярмошына застанецца на пасадзе старшыні ЦВК

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідзія Ярмошына застанецца на пасадзе старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў пасля 20 снежня 2016 года. Аб гэтым яна паведаміла сёння журналістам па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тэрмін паўнамоцтваў дзеючага складу Цэнтрвыбаркама завяршаецца 20 снежня. У сувязі з гэтым Прэзідэнт абмеркаваў з цяперашнім кіраўніком ЦВК новы кадравы склад камісіі.

"Старшыня камісіі, як аказалася, не мяняецца", - сказала Лідзія Ярмошына па выніках сустрэчы.

Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама паведаміла, што на пасаду сакратара ЦВК прапануецца выконваючы яго абавязкі, начальнік арганізацыйна-прававога аддзела камісіі Алена Дмухайла. "Менавіта яе я буду прапаноўваць членам Цэнтральнай камісіі, калі яна будзе ўтворана, у якасці кандыдатуры на пасаду сакратара", - адзначыла яна.

Пасада намесніка старшыні ЦВК традыцыйна замяшчаецца кіраўніком Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў. Цяпер яго дырэктарам з'яўляецца Вадзім Іпатаў. "Ён будзе выконваць гэтыя абавязкі і ў наступным скліканні Цэнтральнай камісіі", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі