Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 лютага 2018, 11:35

Лідарства Беларусі на пляцоўцы ААН запатрабавана як ніколі - Махамед

21 лютага, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Лідарства Беларусі на пляцоўцы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый запатрабавана як ніколі. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіла першы намеснік Генеральнага сакратара ААН Аміна Махамед, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ваша лідарства цяпер запатрабавана як ніколі. Лідарства і той голас за шматпалярнасць, за шматбаковае вырашэнне праблемных пытанняў, якія падымае Беларусь на міжнароднай арэне", - сказала Аміна Махамед.

Яна падкрэсліла, што ў сучасным свеце вельмі многа канфліктаў, і яны зусім розныя - у залежнасці ад таго рэгіёна, дзе яны адбываюцца. "Нам катэгарычна не хапае талерантнага стаўлення да самых розных сітуацый і праяўленняў", - адзначыла першы намеснік Генеральнага сакратара ААН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі