Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 мая 2018, 13:06

Лаўроў: Расія і Беларусь саюзнікі і не шукаюць ні з кім канфрантацыі

29 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Расія і Беларусь саюзнікі і не шукаюць ні з кім канфрантацыі. Аб гэтым міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў сёння журналістам па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гаварылі і пра адносіны паміж нашымі краінамі, з аднаго боку, і ЕС і Паўночнаатлантычным альянсам - з іншага. У нас адзіная пазіцыя. Мы саюзнікі. Мы не шукаем ні з кім канфрантацыі. Хочам развіваць раўнапраўныя ўзаемапаважлівыя адносіны на аснове прынцыпаў узаемнай выгады і роўнай непадзельнай бяспекі, калі ніхто не забяспечваў бы сваю бяспеку на шкоду бяспецы іншых. На такіх асновах мы гатовы весці дыялог з усімі краінамі. У тым ліку дыялог, які цяпер пачынае актыўна развівацца паміж ЕАЭС і замежнымі партнёрамі", - заявіў міністр.

На сустрэчы пацверджаны намер прыкладаць далейшыя намаганні для ўмацавання і развіцця ЕАЭС, у тым ліку ў плане пашырэння геаграфіі партнёрскіх адносін як з асобнымі краінамі, так і інтэграцыйнымі аб'яднаннямі.

Сяргей Лаўроў расказаў, што на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам разгледжаны ўвесь спектр адносін, работа Саюзнай дзяржавы, ход падрыхтоўкі да пасяджэння ВДС і распрацоўка дадатковых дакументаў, якія будуць забяспечваць рух наперад у такім важным пытанні, як забеспячэнне роўных правоў грамадзян Расіі і Беларусі.

Абмеркаваны таксама эканамічныя праекты, якія, паводле ацэнкі міністра, развіваюцца вельмі паспяхова. "Гаварылі аб неабходнасці пераадольваць тыя праблемы, якія непазбежна ўзнікаюць, калі настолькі вялікі аб'ём сувязей у гандлі, эканоміцы, інвестыцыйнай сферы, прамысловай кааперацыі", - адзначыў Сяргей Лаўроў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі