Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 ліпеня 2018, 14:41

Латвія вядзе падрыхтоўку да візіту Прэзідэнта Беларусі

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс сёння ў Рызе па выніках перагавораў з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем паведаміў журналістам аб падрыхтоўцы візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, інфармуе БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, адной з тэм перагавораў стала падрыхтоўка ўзаемных візітаў на вышэйшым узроўні. Ён нагадаў, што ў лютым Беларусь наведаў прэм'ер-міністр Латвіі Марыс Кучынскіс, які перадаў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку запрашэнне наведаць з візітам Латвію.

"Візіт падрыхтоўваецца доўгі час. Ён павінен быць вельмі насычаным. У нас ёсць камісіі, якія над гэтым працуюць", - сказаў Эдгарс Рынкевічс.

У сваю чаргу Уладзімір Макей адзначыў, што беларускі бок зацікаўлены правесці візіт на вышэйшым узроўні ў Латвію, аднак візіт дзеля візіту не самамэта. "Мы гаварылі, у якіх умовах гэты візіт магчымы, - дадаў міністр. - Важна рэзультатыўнасць гэтага візіту, яго субстантыўнае напаўненне. Таму мы будзем спакойна працаваць над падрыхтоўкай".

"Мы лічым, што гэта нармальна, калі ажыццяўляюцца такія мерапрыемствы паміж суседнімі краінамі, з якімі ўсталяваны дружалюбныя адносіны. Тым больш што, сапраўды, у нас і гандлёва-эканамічныя сувязі развіваюцца актыўна, і гуманітарнае супрацоўніцтва, і бізнес Латвіі актыўна дзейнічае ў Беларусі, і наш бізнес прысутнічае тут. Візіты такога ўзроўню заўсёды даюць новы імпульс у развіцці супрацоўніцтва", - звярнуў увагу беларускі дыпламат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі