Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 чэрвеня 2016, 12:48

Купчына і Эдэрэр абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Германіі

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы развіцця беларуска-германскага супрацоўніцтва ў розных галінах разгледжаны на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной з дзяржаўным сакратаром Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі Маркусам Эдэрэрам, паведамілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.

З 24 па 25 чэрвеня адбыўся рабочы візіт Алены Купчыной у Берлін. На сустрэчы з Маркусам Эдэрэрам "былі абмеркаваны перспектывы далейшага развіцця беларуска-германскага двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах, пытанні ўзаемадзеяння ў рамках АБСЕ, пашырэння супрацоўніцтва па лініі Беларусь - ЕС, а таксама актуальныя пытанні міжнароднай палітыкі", паведамілі ў МЗС.

Акрамя таго, Алена Купчына прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Дні бяспекі АБСЕ" на тэму "Ад канфрантацыі да супрацоўніцтва: аднаўленне кааператыўнай бяспекі ў Еўропе". Канферэнцыя праводзілася пад эгідай старшынства Германіі ў АБСЕ ў 2016 годзе. У дыскусіі на тэму "Фарміраванне кааліцый для адказу на глабальныя і транснацыянальныя выклікі" намеснік міністра зрабіла акцэнт на неабходнасці пераадолення крызісу даверу, а таксама заахвочвання ўзаемадзеяння паміж рознымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі ў рэгіёне АБСЕ.

"Асаблівая ўвага была ўдзелена выбудоўванню партнёрстваў у якасці адзінага ўстойлівага падыходу для вырашэння глабальных і транснацыянальных праблем на прыкладзе рэалізацыі ў ААН беларускай ініцыятывы ў галіне барацьбы з гандлем людзьмі", - дадалі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі