23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крок за крокам усе пытанні па санкцыях будуць вырашаны. Аб гэтым сёння журналістам заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міністр пракаменціраваў перспектывы поўнай адмены заходніх санкцый у адносінах да Беларусі. "Рухаючыся паступова, крок за крокам, мы вырашым усе пытанні, якія звязаны з адменай санкцый", - адзначыў Уладзімір Макей.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства сказаў, што не бярэцца адказаць на пытанне, калі будуць канчаткова скасаваны ўсе санкцыі. Засталося некалькі такіх мер, якія дзейнічаюць у адносінах да Беларусі, дадаў ён.
"Вынікі нашага ўзаемадзеяння з еўрапейскімі, амерыканскімі партнёрамі пацвярджаюць, што сёння мы знаходзімся ў сітуацыі, калі ўсе бакі імкнуцца да паступовага пашырэння пазітыўнай атмасферы", - заявіў Уладзімір Макей.-0-