Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 ліпеня 2017, 09:01

Краўчанка і Шмід абмяняліся думкамі аб перспектывах развіцця адносін Беларусі і ЕС

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка ў час рабочага візіту ў Брусель (Бельгія) правёў сустрэчу з генеральным сакратаром Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў ЕС Хельгай Шмід, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

У прыватнасці, адбыўся абмен думкамі аб стане і перспектывах развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.

Акрамя таго, прайшлі перагаворы з начальнікам аддзела Арменіі, Азербайджана, Беларусі і "Усходняга партнёрства" Генеральнага дырэктарата па пытаннях суседства і пашырэння ЕС Васілісам Марагосам. Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця прыкладнога галіновага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі таксама правёў сустрэчу з дырэктарам даследчай праграмы "Вялікая Еўропа" Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах Фрэдрыкам Веслау, на якой ішла размова пра беларуска-еўрапейскія адносіны і сітуацыі ў рэгіёне ў цэлым.

Плануецца, што 20 ліпеня беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у чарговым раўндзе дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і ЕС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі