12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка і дзяржаўны сакратар МЗС Латвіі Андрэйс Пілдэговічс у ходзе кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў у Мінску абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Увага бакоў была ўдзелена пытанням міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
У ходзе кансультацый абмяркоўваўся стан і перспектывы развіцця беларуска-латвійскіх адносін з улікам дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе нядаўняга візіту прэм'ер-міністра Латвіі Марыса Кучынскіса ў Беларусь.-0-