Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 ліпеня 2017, 15:30

Краіны АДКБ будуць развіваць супрацоўніцтва ў ахове граніц

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны АДКБ будуць развіваць супрацоўніцтва ў ахове граніц. Аб гэтым заявіў сёння журналістам кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей па выніках пасяджэння ў Мінску Савета міністраў замежных спраў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністры замежных спраў краін - членаў АДКБ пацвердзілі прынятыя раней рашэнні на ўсіх узроўнях нашай арганізацыі аб неабходнасці развіцця супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння дзяржаў - членаў АДКБ у сферы аховы граніц. Мы дамовіліся аб правядзенні кансультацый па гэтым пытанні ў бягучым годзе і выпрацоўцы канкрэтных прапаноў наконт гэтага", - расказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, цяперашняя сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў прайшла ў традыцыйным для арганізацыі духу партнёрства і супрацоўніцтва. "Мы засяродзілі асноўную ўвагу на ключавых і канкрэтных аспектах дзейнасці нашай арганізацыі. У прыватнасці, былі разгледжаны актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і ўзаемадзеянне дзяржаў - членаў АДКБ на міжнародай арэне, - адзначыў дыпламат. - Беларусь акцэнтавала ўвагу на прыярытэтных напрамках нашага старшынства ў знешнепалітычнай сферы".

Па выніках пасяджэння была ўзгоднена і падпісана заява па пытанні аб няспыннай у асобных краінах Еўропы кампаніі па дэмантажы помнікаў, якія ўвекавечваюць подзвіг воінаў Чырвонай Арміі ў гады Другой сусветнай вайны. Яшчэ адна заява, прынятая міністрамі замежных спраў, датычылася сумесных мер па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі