Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 кастрычніка 2016, 13:09

Краінам СНД яшчэ шмат трэба будзе зрабіць для ўмацавання Садружнасці - Кабякоў

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краінам СНД яшчэ шмат трэба будзе зрабіць для ўмацавання Садружнасці. Аб гэтым заявіў сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у вузкім складзе прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што краінам СНД неабходна ўдакладніць сферы паўнамоцтваў органаў Садружнасці, аптымізаваць і павысіць выніковасць работы галіновых структур, забяспечыць эканомію і эфектыўнае выкарыстанне фінансавых рэсурсаў.

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу на тое, што на бягучай сустрэчы кіраўнікоў урадаў СНД будуць разгледжаны механізмы рэалізацыі рашэнняў, прынятых кіраўнікамі дзяржаў Садружнасці ў Бішкеку па далейшым функцыянаванні СНД.

"Кіраўнікі дзяржаў далі нам дакладны сігнал, у якім напрамку мы павінны рухацца, развіваючы наша інтэграцыйнае аб'яднанне, - сказаў прэм'ер-міністр. - Сёння мы разгледзім першыя дакументы па рэалізацыі рашэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці аб адаптацыі СНД да сучасных рэалій".

Паводле слоў Андрэя Кабякова, кожнае пасяджэнне ў фармаце Садружнасці Незалежных Дзяржаў з'яўляецца пацвярджэннем яе функцыянальнага прызначэння. "Гэта пляцоўка для вядзення шматбаковых перагавораў і прыняцця ўзаемавыгадных рашэнняў па ўсіх пытаннях", - падкрэсліў ён.

Прэм'ер-міністр выказаў упэўненасць у тым, што бягучае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Мінску пройдзе ў канструктыўным рэчышчы, а прынятыя на ім рашэнні будуць садзейнічаць далейшаму развіццю інтэграцыйных працэсаў.

Кіраўнік урада дадаў, што парадак дня пасяджэння ўключае мноства пытанняў - як актуальных, так і перспектыўных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі