Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню на ўсходзе Украіны з 1 ліпеня значна скарацілася - Сайдзік

Палітыка 11.07.2018 | 19:31
Марцін Сайдзік. Фота з архіва
Марцін Сайдзік. Фота з архіва

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню на ўсходзе Украіны значна скарацілася з пачатку дзеяння перамір'я. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцін Сайдзік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спецпрадстаўнік нагадаў аб тым, што два тыдні таму трохбаковая кантактная група пацвердзіла сваю прыхільнасць да ўсёабдымнага і ўстойлівага бестэрміновага рэжыму спынення агню з 1 ліпеня. "Я рады, што ўзгодненае перамір'е дае вынік. З моманту яго ўступлення ў сілу колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню значна скарацілася. Хоць намячаецца тэндэнцыя росту за апошнія два дні", - сказаў Марцін Сайдзік.

Паводле апошніх даных, за час перамір'я сярод грамадзянскага насельніцтва быў зарэгістраваны толькі адзін выпадак ранення. Ад імя трохбаковай кантактнай групы Марцін Сайдзік выказаў удзячнасць і падтрымаў намаганні тых, хто захоўвае перамір'е. Таксама ад імя ТКГ ён заклікаў усіх строга выконваць поўнае перамір'е і ў далейшым.

"Хоць колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва ў бягучым годзе скарацілася больш як у два разы ў параўнанні з мінулым, але гэта не значыць, што зменшыліся пакуты людзей, якія пражываюць у зоне канфлікту. Пацвярджэнне прыхільнасці да рэжыму спынення агню павінна таксама суправаджацца выкананнем цэлага комплексу канкрэтных дзеянняў - у прыватнасці, адвядзеннем цяжкага ўзбраення, развядзеннем сіл і сродкаў, работамі па размініраванні", - падкрэсліў спецпрадстаўнік.

Сёння эканамічная рабочая група прадоўжыла абмеркаванне далейшых крокаў па аднаўленні і паляпшэнні мабільнай сувязі Vodafone-Ukraine ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей. Прадметам дыскусіі таксама сталі пастаўкі вады ў сістэмах "Карбаніт" і "Вада Данбаса". "Не магу сказаць, што ўжо ёсць дамоўленасці, але ёсць сапраўднае паляпшэнне работы Vodafone-Ukraine на тэрыторыях асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей. І, вядома, гэта трэба ўдасканальваць", - дадаў Марцін Сайдзік.

Палітычная рабочая група прадоўжыла абмеркаванне імплементацыі формулы Штайнмаера, амністыі і мадальнасці мясцовых выбараў у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей.

"Пасяджэнне рабочай групы па гуманітарных пытаннях сёння не планавалася", - сказаў Марцін Сайдзік. Ён адзначыў, што адбылося гэта выключна па тэхнічных прычынах - у пасла Тоні Фрыша былі іншыя абавязкі. Таксама, адказваючы на пытанне аб увядзенні рэжыму кругласутачнай работы пунктаў пропуску і стварэнні новых КПП, спецпрадстаўнік паведаміў, што гэтыя тэмы не абмяркоўваліся.

Наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы ў Мінску запланавана на 25 ліпеня.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Індывідуальнае прадпрымальніцтва У Беларусі з пачатку 2018 года павялічылася колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП).