Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 жніўня 2016, 15:36

ВЫБАРЫ-2016: Колькасць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зменшылася да 498

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зменшылася да 498. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.

Паводле апошняй інфармацыі, з выбараў зняліся 27 чалавек. Першапачаткова рэгістрацыю прайшоў 521 прэтэндэнт на парламенцкую пасаду, пазней яшчэ чацвёра абскардзілі свой кандыдацкі статус (трое былі зарэгістраваны ў адпаведнасці з рашэннямі судоў і яшчэ адзін - у адпаведнасці з рашэннем абласной камісіі).

Цяпер сярод кандыдатаў у дэпутаты 316 членаў палітычных партый. Сярод прэтэндэнтаў 115 жанчын, 52 грамадзяніны ва ўзросце да 30 гадоў, 28 чалавек з'яўляюцца дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў дзеючага склікання, 35 - дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў размове з журналістамі адзначала, што, магчыма, з парламенцкіх выбараў у асноўным здымаюцца кандыдаты-дублёры, якія з самага пачатку "проста ішлі ў звязцы з больш моцным кандыдатам". Паводле яе слоў, у пэўны момант дублёры сваю выбарчую кампанію спыняюць для таго, каб галасы не "расцягваліся", і пачынаюць працаваць на моцных апанентаў, якія маюць больш унушальныя шанцы трапіць у парламент.

Паводле інфармацыі ЦВК, сярод прычын, што пазначаюць у якасці асноўных кандыдаты, якія зняліся з выбараў, сямейныя абставіны, стан здароўя і асаблівасці работы.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пройдуць 11 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі