Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 сакавіка 2017, 17:16

Кіраўнікі парламентаў краін МПА СНД прынялі заяву аб 25-годдзі Міжпарламенцкай асамблеі

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі парламентаў краін - удзельніц МПА СНД прынялі заяву аб 25-годдзі Міжпарламенцкай асамблеі. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Савета Федэрацыі, паведамляе БЕЛТА.

Старшыня Савета Федэрацыі, старшыня Савета МПА СНД Валянціна Мацвіенка правяла пасяджэнне Савета Міжпарламенцкай асамблеі, на якім і разглядалася гэта пытанне. У прыватнасці, у заяве адзначана, што МПА мае значны патэнцыял для пашырэння міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва, актыўна выступаючы ў якасці пляцоўкі для двухбаковага і шматбаковага ўзаемадзеяння як паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі, так і з міжнароднымі арганізацыямі.

"За мінулыя гады МПА СНД стала аўтарытэтнай міждзяржаўнай арганізацыяй, дзейнасць якой атрымала высокую ацэнку як у краінах Садружнасці, так і за яе межамі. Падводзячы вынікі дваццаціпяцігадовай дзейнасці МПА СНД, мы зноў пацвярджаем нашу прыхільнасць да мэт узаемавыгаднага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД на аснове выканання прынцыпаў міжнароднага права", - адзначаецца ў заяве.

У дакуменце таксама гаворыцца, што мадэльныя заканадаўчыя акты асамблеі садзейнічалі фарміраванню прававых умоў станаўлення рыначнай эканомікі ў краінах СНД.

Важнейшымі аспектамі дзейнасці МПА СНД названы забеспячэнне асноўных правоў і свабод чалавека, маніторынг працэсу фарміравання органаў дзяржаўнай улады ў ходзе выбарных кампаній у краінах Садружнасці.

Размова ідзе аб неабходнасці далейшага пашырэння і паглыблення міжпарламенцкага ўзаемадзеяння ў такіх галінах, як адукацыя, навука, ахова здароўя, спорт, інфармацыйныя тэхналогіі.

Генеральны сакратар Савета МПА СНД Аляксей Сяргееў расказаў аб ініцыятыве ўстанаўлення Міжнароднага дня парламентарызму. "Гэта садзейнічала б прыцягненню ўвагі міжнароднай супольнасці да ролі парламентарыяў у забеспячэнні міру, стабільнасці, эканамічнага росту, а таксама садзейнічала б фарміраванню іміджу парламентарызму як базавай дэмакратычнай традыцыі", - сказаў ён. Прапанаваная дата - 30 чэрвеня, дзень, калі адбылося першае пасяджэнне Асамблеі Міжпарламенцкага саюза ў 1889 годзе. Пры гэтым у ААН з ініцыятывай аб устанаўленні Дня парламентарызму можа выступіць МПС. Савет МПА СНД падтрымаў гэту ініцыятыву.

Беларускую дэлегацыю на мерапрыемствах МПА СНД у Санкт-Пецярбургу ўзначальвае старшыня верхняй палаты парламента Міхаіл Мясніковіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі