19 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Нью-Ёрку 20 верасня адбудзецца сустрэча міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.
"У парадку дня - абмеркаванне ўзаемадзеяння дзяржаў - членаў АДКБ на 72-й сесіі Генасамблеі ААН, прыняцце сумесных заяў, разгляд ходу падрыхтоўкі пасяджэнняў статутных органаў Арганізацыі", - адзначыў прэс-сакратар.
У сустрэчы кіраўнікоў МЗС прыме ўдзел генеральны сакратар АДКБ Юрый Хачатураў.-0-