Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 студзеня 2018, 15:11

Кансультатыўны савет пры ЦВК на мясцовых выбарах разгледзеў зварот аб навагодніх віншаваннях

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадска-кансультатыўны савет, сфарміраваны пры Цэнтрвыбаркаме для работы на мясцовых выбарах-2018, разгледзеў звароты аднаго з грамадзян, якія датычацца публікацыі навагодніх віншаванняў. Інфармацыю аб гэтым апублікаваў ЦВК Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, былі разгледжаны звароты аб правамернасці публікацый у газеце "Веснік Магілёва" навагодніх віншаванняў ад імя тых кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў Магілёва, якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў 28-га склікання. "Парушэнняў заканадаўства не ўстаноўлена", - гаворыцца ў паведамленні Цэнтральнай камісіі.

Аб стварэнні грамадска-кансультатыўнага савета па разглядзе спрэчак, звязаных з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі ў ходзе мясцовых выбараў, было аб'яўлена ў снежні 2017 года. Такі орган упершыню быў створаны яшчэ пры правядзенні парламенцкай кампаніі ў 2000 годзе.

На мясцовых выбарах-2018 узначаліў гэты савет першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі. У склад савета ўвайшлі спецыялісты ў галіне рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці і сродкаў масавай інфармацыі. У адпаведнасці з палажэннем аб савеце, ён павінен збірацца ў тых выпадках, калі ў яго адрас або ў адрас Цэнтральнай камісіі паступаюць скаргі кандыдатаў або звароты выбаршчыкаў, звязаныя з выкарыстаннем СМІ.

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, будзе размеркавана ў агульнай колькасці крыху больш як 18 тыс. мандатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі