Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 снежня 2017, 14:54

Кандыдатамі ў дэпутаты на мясцовых выбарах у Беларусі вылучана ўжо больш за 7,7 тыс. чалавек

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў 28-га склікання ў Беларусі вылучана ўжо больш за 7,7 тыс. чалавек. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.

Часцей за ўсё патэнцыяльныя кандыдаты ў дэпутаты выбіраюць вылучэнне шляхам збору подпісаў, такіх каля 70 працэнтаў, працоўнымі калектывамі вылучана прыкладна 28 працэнтаў ад агульнай колькасці прэтэндэнтаў на дэпутацкі партфель, ад палітычных партый - 1,8 працэнта. Для вылучэння можна выкарыстоўваць два або адразу ўсе тры спосабы.

Сваіх кандыдатаў у дэпутаты на гэты момант вылучылі шэсць партый: Беларуская аграрная партыя, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет", Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), КПБ, ЛДП і РППС.

Паводле інфармацыі ЦВК, на гэты момант сярод вылучаных кандыдатаў больш за 4 тыс., або амаль 52,5 працэнта, - дэпутаты дзеючага склікання, 337 маладых людзей (ва ўзросце да 30 гадоў) - гэта прыблізна 4,4 працэнта ад агульнай колькасці вылучэнцаў. Вялікую актыўнасць у выбарчай кампаніі праяўляюць жанчыны, іх сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкую пасаду больш за 4 тыс., каля 52,7 працэнта.

Што датычыцца сфер дзейнасці, то больш за ўсё сярод вылучэнцаў прадстаўнікоў сферы адукацыі, культуры, навукі і аховы здароўя (амаль 32 працэнты), сельскай гаспадаркі (20,9 працэнта).

Перыяд вылучэння кандыдатаў у дэпутаты стартаваў 10 снежня і завершыцца 8 студзеня. Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага. Увогуле будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі