Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 красавіка 2017, 11:16

Калінін: Беларусь прыме ўдзел у конкурсе на будаўніцтва ў Туркменістане дарог і аэрапорта

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыме ўдзел у конкурсе на будаўніцтва ў Туркменістане дарог і новага аэрапорта. Аб гэтым расказаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін у эфіры тэлеканала АНТ у праграме "Контуры", паведамляе БЕЛТА.

"Беларусь мае намер удзельнічаць у конкурсе на будаўніцтва аўтамабільных дарог. Прэзідэнт Туркменістана прапанаваў нам праект Ашхабад - Туркменабад, працягласць паміж гарадамі складае каля 700 км. Атрымалі прапанову і аб будаўніцтве новага аэрапорта ў рэгіёне, дзе ўзведзены горна-абагачальны камбінат. Улічваючы, што ў гэтым раёне дастаткова развіта сфера матэрыяльнай вытворчасці, ёсць цэментны завод, прадпрыемства па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, то спатрэбіцца больш развітая транспартная інфраструктура", - адзначыў Анатоль Калінін.

У красавіку бягучага года адбудзецца пасяджэнне міжурадавай камісіі Беларусі і Туркменістана. Паводле слоў Анатоля Калініна, перад урадамі дзвюх краін кіраўнікамі дзяржаў пастаўлена задача больш цеснага супрацоўніцтва ў сферы ІТ-тэхналогій, перадачы беларускага вопыту ў прафтэхадукцыі, развіцці чыгуначнага скораснага руху ў Туркменістане, будуць разгледжаны магчымасці развіцця турызму. Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў прапанаваў таксама больш цеснае супрацоўніцтва ў сферы чыгуначнай транспартнай лагістыкі.

"У экспарце тавараў і паслуг з Туркменістанам Беларусь выйшла на ўзровень $300 млн. Задачы пастаўлены павялічыць экспарт паслуг і рэалізаваць планы ў самы бліжэйшы час", - падкрэсліў Анатоль Калінін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі