Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 красавіка 2018, 17:11

Качанава сустрэлася з міністрам па справах палаца Прэзідэнта Сірыі

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава правяла сёння ў Мінску сустрэчу з міністрам па справах палаца Прэзідэнта Сірыі Мансурам Азамам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы было адзначана, што Мансур Азам раней ужо бываў у Мінску. У 2010 годзе ён суправаджаў Прэзідэнта Сірыі Башара Асада, які наведваў Беларусь з афіцыйным візітам.

"Я ўпэўнена, што ў гэты візіт вы лепш пазнаёміцеся з Беларуссю, яе гісторыяй, культурай. Думаю, вам будзе даволі цікава даведацца, як пабудавана вертыкаль улады ў нашай краіне", - сказала Наталля Качанава.

Яна канстатавала, што з 2015 года беларуска-сірыйскія адносіны актывізаваліся, краіны маюць вялікі патэнцыял для нарошчвання двухбаковага супрацоўніцтва і вываду яго на больш высокі ўзровень.

Міністр па справах палаца Прэзідэнта Сірыі 1-5 красавіка наведвае з рабочым візітам Беларусь. У яго запланаваны шэраг афіцыйных сустрэч, наведванне Мінскага аўтамабільнага завода, спартыўных і гісторыка-культурных аб'ектаў.-0-

Фота Мікалая Пятрова.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі