Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 кастрычніка 2018, 13:05

Качанава прадставіла дэпутатам парламента прэм'ер-міністра

5 кастрычніка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава прадставіла сёння ў Палаце прадстаўнікоў прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава адзначыла, што адным з прыярытэтаў кадравай палітыкі з'яўляецца фарміраванне эфектыўнага дзяржаўнага апарату, здольнага забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, хутка рэагаваць на выклікі і пагрозы сучаснага свету, аб'ектыўна прымаць рашэнні ў інтарэсах людзей і несці адказнасць перад народам. "Менавіта зыходзячы з гэтых строгіх патрабаванняў, кіраўніком дзяржавы былі прыняты рашэнні аб ратацыі ўрада, у тым ліку ўключаючы яго вышэйшы эшалон", - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Гаворачы пра Сяргея Румаса, кіраўнік Адміністрацыі падкрэсліла, што гэта не новы чалавек ва ўрадзе. У 2010-2012 гадах займаў пасаду намесніка прэм'ер-міністра, курыраваў эканоміку і фінансы. Мае вучоную ступень кандыдата эканамічных навук. Апошнім часам Сяргей Румас узначальваў Банк развіцця, займаўся пытаннямі падтрымкі экспарту, развіцця прадпрымальніцтва і прыцягнення замежных інвестыцый, актыўна ўдзельнічаў у распрацоўцы дакументаў аб стварэнні ЕАЭС.

"Задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы перад новым складам Савета Міністраў, вядомы. Новаму прэм'ер-міністру і ўсяму ўраду давядзецца забяспечыць збалансаванае развіццё краіны і рэгіёнаў, рост дабрабыту грамадзян. Адным з першачарговых пытанняў з'яўляецца якасная падрыхтоўка прагнозных дакументаў на 2019 год і наступныя гады, у тым ліку пры канструктыўным узаемадзеянні з парламентарыямі", - заявіла Наталля Качанава.

Сяргей Румас выступіў перад парламентарыямі і адказаў на іх пытанні.

Палата прадстаўнікоў дала згоду на яго назначэнне прэм'ер-міністрам.-0-

Фота Аксаны Манчук

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі