Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 снежня 2017, 11:35

Кабякоў: у барацьбе з тэрарызмам і міграцыйным крызісам патрэбны скаардынаваны міжнародны падыход

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за скаардынаваны міжнародны падыход у барацьбе з тэрарызмам і міграцыйным крызісам, заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міграцыйныя пытанні адны з ключавых у рамках дзейнасці ЦЕІ. Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што Беларусь традыцыйна знаходзіцца ў авангардзе міжнародных намаганняў па ўпарадкаванні міграцыйных працэсаў і барацьбе з гандлем людзьмі. Не менш важным напрамкам застаецца барацьба з тэрарызмам. "Тут неабходны такі ж комплексны і скаардынаваны міжнародны падыход, як у пытанні міграцыі", - лічыць кіраўнік беларускага ўрада.

Асаблівай увагі заслугоўвае кібертэрарызм, які імкліва набывае характар глабальнай пагрозы з далёка ідучымі палітычнымі і эканамічнымі наступствамі, звярнуў увагу прэм'ер-міністр. У сувязі з гэтым усё больш вострай становіцца праблема інфармацыйнай бяспекі.

У кастрычніку 2018 года Беларусь выступіць гаспадыняй канферэнцыі высокага ўзроўню ААН і АБСЕ "Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху". Гэта мерапрыемства адкрыта для ўдзелу прадстаўнікоў кіраўніцтва Сакратарыята ЦЕІ і дзяржаў - удзельніц арганізацыі, адзначыў Андрэй Кабякоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі