Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Кабякоў падвёў вынікі старшынства Беларусі ў ЦЕІ

Палітыка 12.12.2017 | 16:05

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разглядала старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве як магчымасць актывізаваць свой удзел у працэсах рэгіянальнай інтэграцыі і супрацоўніцтва, паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў па выніках сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін ЦЕІ ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь упершыню старшынствавала ў ЦЕІ. Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва створана ў 1989 годзе для прадухілення новых раздзяляльных ліній у Еўропе. За гэтыя гады ЦЕІ даказала, што яе патэнцыял па-ранейшаму запатрабаваны. На думку Андрэя Кабякова, гэта асабліва відавочна на фоне ўзнікнення такіх маштабных выклікаў, як міграцыйны крызіс і пагроза тэрарызму.

"Беларускае старшынства ў ЦЕІ мы разглядалі, перш за ўсё, як магчымасць актывізаваць удзел у працэсах рэгіянальнай інтэграцыі і супрацоўніцтва. На гэта быў, у прыватнасці, нацэлены праведзены на мінулым тыдні ў Мінску буйны бізнес-форум ЦЕІ, - адзначыў Андрэй Кабякоў. - Мы таксама імкнуліся па магчымасці садзейнічаць вырашэнню эканамічных і сацыяльных праблем, агульных для ўсіх краін рэгіёна".

Кіраўнік беларускага ўрада ўпэўнены, што краіны рэгіёна ЦЕІ прызначаны адыграць асаблівую стратэгічную ролю сувязнага звяна паміж Усходам і Захадам. "Аднак скарыстацца ўсімі перавагамі ўнікальнага геаграфічнага становішча і пазбегнуць пабочных геапалітычных рызык можна толькі ў выпадку сумяшчальнасці і ўзаемадапаўняльнасці інтэграцыйных працэсаў на стыку Еўропы і Азіі. У гэтым - неабходная ўмова стабільнасці і ўстойлівага эканамічнага росту ў нашым рэгіёне. Таму асноўнай тэмай старшынства Беларусі ў ЦЕІ мы выбралі менавіта пашырэнне сумяшчальнасці ў Вялікай Еўропе", - сказаў ён.

Сёння на саміце абмяркоўвалася ў тым ліку, якім чынам краіны Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы маглі б садзейнічаць прагматычнаму збліжэнню і ўзаемадзеянню інтэграцыйных аб'яднанняў на кантыненце. Было адзначана, што Беларусь адыграла вядучую ролю ў фарміраванні і запуску ініцыятывы па гарманізацыі лічбавых рынкаў у рамках "Усходняга партнёрства", якая завяршылася стварэннем спецыяльнага напрамку ў праграме УП. Сёння з усіх структур "Усходняга партнёрства" гэты напрамак лічыцца адным з найбольш выніковых і дынамічных, звярнуў увагу Андрэй Кабякоў.

На сённяшняй сустрэчы ў Мінску прыняты план дзеянняў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы на 2018-2020 гады, які вызначае асноўныя напрамкі праектнай дзейнасці краін на бліжэйшы перыяд. Абмяркоўваліся таксама перспектывы далейшага рэфармавання ЦЕІ.

"Лічу, што сённяшні саміт стаў значнай вяхой у развіцці нашай арганізацыі. Таму Беларусь з пачуццём глыбокага задавальнення і ўсведамленнем сумленна выкананага абавязку перадала паўнамоцтвы старшыні Харватыі. Шчыра жадаем нашым харвацкім калегам паспяховага ўступлення ў новы год на гэтай адказнай пасадзе", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Каляндар выпускніка-2018 30 мая - апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў; 1-9 чэрвеня - выпускныя экзамены за 9-я і 11-я класы; 9-10 чэрвеня - выпускныя вечары для вучняў 11-х (12-х) класаў; 2 мая - 1 чэрвеня - рэгістрацыя на ЦТ (30 чэрвеня - 3 ліпеня - рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні); 12 чэрвеня - 2 ліпеня - асноўны этап ЦТ (6, 8 і 10 ліпеня - рэзервовыя дні ЦТ).