Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 студзеня 2018, 17:11

Яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах у Беларусі можа перасягнуць 60 працэнтаў - ЦВК

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах у Беларусі можа перасягнуць 60 працэнтаў. Такое меркаванне сёння ў час анлайн-канферэнцыі ў БЕЛТА выказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

"Думаю, што ў цэлым па краіне яўка будзе больш за 60 працэнтаў. У выніку таго, што ў нас ёсць такі інстытут, як датэрміновае галасаванне", - сказала Лідзія Ярмошына. Пры гэтым яна нагадала, што на мясцовых выбарах у Беларусі бар'ер яўкі не ўстаноўлены. "Яны адбудуцца пры любой яўцы, нават калі прыйдзе адзін чалавек. Але, думаю, мы не можам даводзіць сітуацыю да абсурду. Не можа наогул улада лічыцца ўладай, калі яе падтрымалі менш як 20 працэнтаў выбаршчыкаў. Думаю, што больш за 60 працэнтаў - гэта рэальная яўка", - лічыць кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Яна дадала, што для выбаршчыка прывабна аблічча маладога кандыдата ў дэпутаты. Лідзія Ярмошына лічыць, што ўдзел маладых прэтэндэнтаў у выбарчай гонцы ў тым ліку станоўча паўплывае на яўку выбаршчыкаў з ліку іх равеснікаў.

На гэты момант у якасці кандыдатаў зарэгістравана 1 169 маладых людзей ва ўзросце да 30 гадоў, што складае 5,25 працэнта ад агульнай колькасці ўсіх прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі