Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 лістапада 2019, 23:08

77,22 працэнта склала папярэдняя яўка на парламенцкіх выбарах у Беларусі

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Папярэдняя яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання склала 77,22 працэнта. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 20.00, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 79,34 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы, у Віцебскай - 82,09 працэнта, у Гомельскай - 81,38 працэнта. У Гродзенскай вобласці яўка склала 78,69 працэнта, у Мінскай - 78,95 працэнта, у Магілёўскай - 82,3 працэнта, у Мінску - 63,26 працэнта.

Выбары ў Беларусі адбыліся па ўсіх 110 акругах. Выбарчыя ўчасткі закрыліся ў 20.00, ідзе падлік галасоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі