Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 снежня 2017, 14:33

Ярмошына: цяперашнія выбары пасадзейнічаюць з'яўленню новых асоб у беларускай палітыцы

6 снежня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. У цяперашняй выбарчай кампаніі чакаецца ўдзел даволі вялікай колькасці кандыдатаў-індывідуалаў. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА перад пачаткам семінара-вучобы з кіраўнікамі і арганізатарамі кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, які праходзіць у Віцебску.

Каменціруючы звароты, якія цяпер паступаюць у Цэнтральную камісію, Лідзія Ярмошына адзначыла, што яны ў большасці датычацца парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Высвятляюцца нюансы дэкларавання маёмасці, выкарыстання сродкаў выбарчага фонду, вядзення агітацыі і г.д. "Усё гэта сведчыць аб тым, што ў нас даволі шмат уступае ў барацьбу кандыдатаў-індывідуалаў. Таму што, як правіла, тыя, хто ідзе на выбары ад партыі, больш дасведчаныя ў такіх дэталях і пытаннях. Такім чынам, у нас будуць нечаканыя асобы і з'явяцца новыя палітыкі. Тыя, якія цяпер паўдзельнічаюць у выбарах", - сказала старшыня ЦВК.

Учора ў Мінску быў дадзены старт серыі рэспубліканскіх семінараў, на якіх абмяркоўваюцца пытанні работы тэрытарыяльных камісій, вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Сёння вучоба праходзіць у Віцебску. Аналагічныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Што датычыцца этапаў выбарчай кампаніі, то дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп будуць прымацца па 14 снежня ўключна. Тэрміны вылучэння кандыдатаў - з 10 снежня па 8 студзеня ўключна. Дэпутатам мясцовага Савета можа быць выбраны грамадзянін Беларусі, якія дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёй у выніку прафесійнай дзейнасці. Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

Мясцовыя выбары назначаны на 18 лютага 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі