Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Ярмошына: на цяперашніх мясцовых выбарах кандыдатаў у дэпутаты будзе больш, чым у 2014 годзе

Палітыка 22.12.2017 | 11:07
Лідзія Ярмошына. Фота з архіва
Лідзія Ярмошына. Фота з архіва

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Актыўнасць палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў на выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы вышэйшая, чым у кампанію 2014 года. Аб гэтым заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Зарэгістравана шмат ініцыятыўных груп па зборы подпісаў. Іх значна больш, чым гэта было чатыры гады таму, што, наогул, выклікае пэўны аптымізм, што ў нас больш будзе кандыдатаў у дэпутаты, чым гэта было ў 2014 годзе. На гэты момант я бачу, што ёсць тыя, хто адчувае сапраўдную цікавасць да выбараў, хто хоча быць дэпутатам. Людзі даволі рамантычна настроены адносна свайго будучага мандата. Я вельмі прасіла б выбаршчыкаў падтрымаць гэтых людзей", - сказала Лідзія Ярмошына.

У склад выбаркамаў сваіх кандыдатаў вылучылі 8 з 15 палітычных партый краіны. Апошні тэрмін, калі гэта яшчэ можна зрабіць, - 31 снежня. Перыяд вылучэння кандыдатаў у дэпутаты завершыцца 8 студзеня. Пасля гэтага пачнецца перадвыбарная агітацыя, яна прадоўжыцца аж да асноўнага дня галасавання. Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага. Увогуле будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Каляндар выпускніка-2018 30 мая - апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў; 1-9 чэрвеня - выпускныя экзамены за 9-я і 11-я класы; 9-10 чэрвеня - выпускныя вечары для вучняў 11-х (12-х) класаў; 2 мая - 1 чэрвеня - рэгістрацыя на ЦТ (30 чэрвеня - 3 ліпеня - рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні); 12 чэрвеня - 2 ліпеня - асноўны этап ЦТ (6, 8 і 10 ліпеня - рэзервовыя дні ЦТ).