Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 чэрвеня 2016, 13:57

Ярмошына: ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ можа не прыехаць у Беларусь перад парламенцкімі выбарамі

28 чэрвеня, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ можа не прыехаць у Беларусь перад парламенцкімі выбарамі, паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"З улікам таго, што ў Беларусі нядаўна праходзілі выбары, практычна паўгода таму, прынамсі, выбарчая кампанія пачалася менш за год ад выбараў да выбараў, то яны не плануюць прысылаць тэхнічную місію, - сказала Лідзія Ярмошына. - Магчыма, што і доўгатэрміновая місія пачне працаваць пазней, чым звычайна, з-за таго, што сітуацыя ў краіне кіраўніцтву БДІПЧ АБСЕ добра вядома".

Яна таксама паведаміла, што пры ЦВК ужо зарэгістравана шэсць нацыянальных і дзевяць міжнародных наглядальнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі