Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 лютага 2018, 15:11

Ярмошына адзначыла добрую работу каманд кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала СТБ адзначыла добрую работу каманд кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах, паведамляе БЕЛТА.

"У нас вельмі добра працавалі органы ўлады на месцах і лепш, чым звычайна, самі каманды кандыдатаў у дэпутаты. Яны праводзілі значна больш агітацыйных мерапрыемстваў, паспрабавалі нарэшце асвоіць выбарчыя фонды", - сказала Лідзія Ярмошына.

Выбарчыя камісіі таксама спрацавалі добра, лічыць старшыня ЦВК. "У нас практычна няма скаргаў ад выбаршчыкаў, што яны не атрымалі інфармацыйны матэрыял. Яны скардзіліся на аб'ём гэтага матэрыялу - ім хацелася б больш", - адзначыла Лідзія Ярмошына. Але галоўнае, што выбаршчыкі былі праінфармаваны, падкрэсліла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Што датычыцца яўкі, яна склала больш за 77 працэнтаў. Удзел у галасаванні прынялі 5 млн 333 тыс. 613 грамадзян, унесеных у спісы выбаршчыкаў. Паводле слоў старшыні ЦВК, такая актыўнасць не з'яўляецца нечаканасцю. У Беларусі ўсе выбары праходзяць пры высокай яўцы выбаршчыкаў. Гэта звязана, у прыватнасці, з добрай работай СМІ: тэма выбараў асвятлялася пастаянна, таму не было неабходнасці ствараць якія-небудзь рэкламныя ролікі.

Як паведамлялася, у мясцовыя Саветы выбраны 18 110 дэпутатаў. Выбары праходзілі ў 18 111 выбарчых акругах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі