Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
31 кастрычніка 2017, 17:17

Іпатаў расказаў, якія законапраекты плануецца ўнесці ў план на 2018 год

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. План законапраектаў на 2018 год цяпер фарміруецца і пакуль знаходзіцца ў стадыі ўзгаднення. Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Вадзім Іпатаў.

Паводле яго слоў, на сённяшні дзень плануюцца да распрацоўкі новыя праекты законаў "Аб персанальных даных", "Аб судова-экспертнай дзейнасці", а таксама канцэпцыя праекта закона "Аб папярэджанні насілля ў сям'і".

У сацыяльнай сферы з улікам практыкі правапрымянення будуць унесены змяненні ў законы "Аб ахове працы", "Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях", "Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека", "Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі", а таксама ў законы па пытаннях сацыяльнай абароны інвалідаў у мэтах рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў, донарства крыві і яе кампанентаў.

З улікам даручэнняў кіраўніка дзяржавы прадугледжана комплексная карэкціроўка закона "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь".

Акрамя таго, плануецца ўнясенне змяненняў у законы "Аб рэкламе", "Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь", "Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва", "Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці", "Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў", у законы па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі, узмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і іншыя.

У мэтах прывядзення законаў у адпаведнасць з міжнародна-прававымі актамі, што складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, будуць унесены змяненні ў Кодэкс унутранага воднага транспарту, закон "Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў".

Увядзенне міжнародных стандартаў аўдытарскай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі патрабуе ўнясення змяненняў у закон "Аб аўдытарскай дзейнасці". Прадугледжваецца таксама карэкціроўка закона "Аб дарожным руху" па пытаннях выдачы міжнародных вадзіцельскіх пасведчанняў і прадастаўлення права на кіраванне транспартнымі сродкамі.

Канчатковая рэдакцыя плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год пасля ўзгаднення з зацікаўленымі будзе прадстаўлена ў снежні 2017 года на зацвярджэнне Прэзідэнта, заўважыў Вадзім Іпатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі