Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 мая 2016, 15:41

Гумінскі: парламентарыі Беларусі і Грузіі могуць значна ўплываць на развіццё эканамічных кантактаў

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламентарыі Беларусі і Грузіі могуць значна ўплываць на развіццё двухбаковых эканамічных кантактаў. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі на перагаворах са старшынёй парламента Грузіі Давідам Усупашвілі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У прыватнасці, віцэ-спікер адзначыў, што сумеснымі намаганнямі беларускія і грузінскія парламентарыі могуць аказаць значнае садзейнічанне пашырэнню двухбаковых гандлёва-эканамічных, інвестыцыйных, навукова-тэхнічных і культурных сувязей. Бакі сышліся на думцы аб неабходнасці больш актыўнага садзейнічання парламентарыямі рэалізацыі дамоўленасцей, якія дасягнуты ў ходзе абмену візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях.

Давід Усупашвілі акцэнтаваў увагу на перспектывах развіцця міжпарламенцкага дыялогу як на двухбаковай аснове, так і ў фармаце міжнародных арганізацый. У цэлым ішла размова аб неабходнасці правядзення ў будучым паслядоўнай палітыкі ў развіцці адносін паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін.

Таксама Віктар Гумінскі сустрэўся з кіраўніком парламенцкай групы дружбы "Грузія - Рэспубліка Беларусь" Аляксандрам Кантарыя. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў выказаў задавальненне праведзеным дыялогам, а таксама падкрэсліў, што практыка правядзення рэгулярных сустрэч на ўзроўні парламенцкіх груп дружбы стварае дадатковыя ўмовы для развіцця ўсяго комплексу беларуска-грузінскіх адносін.

Віктар Гумінскі знаходзіцца ў Тбілісі з нагоды правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да 25-годдзя незалежнасці Грузіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі