Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 кастрычніка 2016, 14:57

Гумінскі назначаны першым намеснікам старшыні Выканкама - выканаўчага сакратара СНД

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віктар Гумінскі назначаны першым намеснікам старшыні Выканкама- выканаўчага сакратара СНД. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у пашыраным складзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Назначэнне прайшло па ініцыятыве Беларусі. Старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў адзначыў: "Віктар Гумінскі прайшоў вялікі жыццёвы шлях, мае значны вопыт палітычнай і грамадскай работы".

Апошнія чатыры скліканні Віктар Гумінскі з'яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы, працаваў у якасці намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў.

У адпаведнасці з палажэннем аб Выканкаме СНД першы намеснік назначаецца Саветам кіраўнікоў урадаў СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі