Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 кастрычніка 2017, 14:37

Групы дружбы могуць з'явіцца ў парламентах Беларусі і Аўстраліі

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Групы дружбы могуць з'явіцца ў парламентах Беларусі і Аўстраліі. Размова аб гэтым ішла на перагаворах членаў дэлегацый дзвюх краін, што адбыліся на палях 137-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза (МПС) у Санкт-Пецярбургу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Двухбаковую сустрэчу з членамі дэлегацыі парламента Аўстралійскага Саюза правялі намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў. Беларускі бок выказаў упэўненасць у тым, што гэта сустрэча можа мець гістарычнае значэнне, паклаўшы пачатак актывізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж заканадаўчымі органамі абедзвюх краін. У мэтах павышэння інтарэсу да Беларусі з боку патэнцыяльных бізнес-партнёраў аўстралійскія парламентарыі былі азнаёмлены з гандлёва-эканамічным, навукова-тэхналагічным, сельскагаспадарчым, адукацыйным, культурным і турыстычным патэнцыялам рэспублікі.

Парламентарыі Аўстраліі выказалі беларускім калегам удзячнасць за згоду ў правядзенні сустрэчы. Яны адзначылі, што супрацоўніцтва з Аўстраліяй можа ў значнай ступені нарасціць прысутнасць Беларусі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.

"Бакі прыйшлі да ўзаемнай згоды аб мэтазгоднасці стварэння ў парламентах дзвюх краін груп дружбы ў мэтах далейшага пашырэння міжпарламенцкіх кантактаў, а таксама прапрацоўкі пытання аб узаемным абмене афіцыйнымі візітамі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, у час мерапрыемстваў МПС Баляслаў Пірштук даў інтэрв'ю першаму намесніку гендырэктара інфармацыйнага агенцтва ТАСС Міхаілу Гусману. Віцэ-спікер расказаў аб ролі беларускага парламента ў палітычнай сістэме дзяржавы, аб актывізацыі яго дзейнасці ў міжнародных арганізацыях, а таксама аб кансалідаванай пазіцыі беларускіх і расійскіх парламентарыяў на розных пляцоўках, у тым ліку ў Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі.

Асобна Баляслаў Пірштук адзначыў высокі ўзровень арганізацыі расійскім бокам 137-й Асамблеі МПС.

Сяргей Рахманаў, у сваю чаргу, удзельнічаў у прыняцці праекта рэзалюцыі "Да 20-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыі аб дэмакратыі: агульнасць нашай разнастайнасці", падрыхтаванага ў ходзе пасяджэння Пастаяннага камітэта па дэмакратыі і правах чалавека.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі