Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 студзеня 2018, 18:57

Групы дружбы могуць быць створаны ў парламентах Беларусі і Кіпра

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Групы дружбы могуць быць створаны ў парламентах Беларусі і Кіпра. Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння на Кіпры ў час сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Кіпра Дземетрысам Сілурысам, паведамілі БЕЛТА ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Алег Краўчанка і Дземетрыс Сілурыс абмеркавалі шляхі актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў цэлым, а таксама паміж парламентамі Беларусі і Кіпра, уключаючы магчымасць стварэння груп дружбы, абмяняліся думкамі аб перспектывах пашырэння прамых кантактаў паміж парламентарыямі, у тым ліку на міжнародных пляцоўках.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі праінфармаваў аб выніках праведзеных 18 студзеня сустрэч у Міністэрстве замежных спраў Кіпра, Кіпрскай Гандлёва-прамысловай палаце, а таксама з ганаровым консулам Беларусі.

Бакі сышліся на думцы, што існуе значны патэнцыял развіцця двухбаковых кантактаў, і дамовіліся прадоўжыць скаардынаваную работу па яго рэалізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі