Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 чэрвеня 2018, 09:01

Група міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Беларуссю ствараецца ў Нацыянальнай асамблеі Эквадора

21 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Група міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Беларуссю ў бліжэйшы час будзе створана ў Нацыянальнай асамблеі Эквадора. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Эквадоры.

Гэта пытанне разглядалася на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Рэспубліцы Эквадор Ігара Палуяна са старшынёй Нацыянальнай асамблеі гэтай краіны Элізабет Кабесас. Абмеркаваны тэмы актывізацыі міжпарламенцкага супрацоўніцтва, абмену візітамі дэлегацый беларускіх і эквадорскіх заканадаўцаў. Размова ішла і аб паглыбленні практычнага ўзаемадзеяння ў рамках Міжпарламенцкага саюза, а таксама Лацінаамерыканскага парламента, дзе Беларусь мае статус наглядальніка.

Як паведамлялася БЕЛТА раней, пытанні пашырэння беларуска-эквадорскага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння разглядала ў час афіцыйнага візіту ў Беларусь 17-19 мая міністр замежных спраў і міграцыі Эквадора Марыя Фернанда Эспіноса Гарсес. На праведзеных у Мінску перагаворах і сустрэчах дасягнуты дамоўленасці па ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, што ўяўляюць узаемны інтарэс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі