Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 мая 2018, 13:58

Грэмінгер заклікае надаць палітычны імпульс мінскім пагадненням

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер, выступаючы на форуме "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх", заклікаў надаць палітычны імпульс мінскім пагадненням, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Томас Грэмінгер назваў крызіс ва Украіне самай вялікай праблемай у рэгіёне і заклікаў разам працаваць над яе вырашэннем. "Нам трэба запусціць палітычны імпульс, каб дапамагчы далей рухацца мінскім пагадненням, - сказаў ён. - У рамках пасяджэння нармандскай чацвёркі можна зрабіць так, каб пачаць рухацца ў правільным напрамку".

Генеральны сакратар АБСЕ выказаў упэўненасць, што арганізацыя з цягам часу зможа прадставіць зручную платформу для дыялогу, і ў сувязі з гэтым адзначыў, што АБСЕ трэба падумаць пра "Хельсінкі-2".

У цэлым генеральны сакратар заклікаў усе дзяржавы да дыялогу, без якога не атрымаецца зрабіць крок наперад і пераадолець узрастаючы скептыцызм адносна існуючага парадку. Без гэтых намаганняў, упэўнены ён, можна загнаць сябе ў сітуацыю, з якой складана выйсці.

Форум "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх" праходзіць у Мінску 23-25 мая. Яго арганізатарам выступіла экспертная ініцыятыва "Мінскі дыялог". Мерапрыемства павінна пакласці пачатак штогадоваму адкрытаму і маштабнаму дыялогу паміж вядучымі экспертамі з Усходняй Еўропы, Еўрапейскага саюза, Расіі, ЗША і Кітая. Мінск прадастаўляе якасна новую пляцоўку для дыскусій пра сучаснае і будучае рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.

У гэтым форуме прымаюць удзел 350 экспертаў і афіцыйных асоб з больш як 40 краін. Сярод спікераў - генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер, намеснік памочніка генеральнага сакратара НАТА па палітычных пытаннях і палітыцы бяспекі Джэймс Апатурай, экс-генсакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, генеральны дырэктар сакратарыята Савета дзяржаў Балтыйскага мора Майра Мора, экс-старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысцін Мутанен.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі