Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 верасня 2017, 10:33

Генеральны сакратар ААН падкрэслівае асаблівае месца Беларусі ў шматбаковай дыпламатыі

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш падкрэслівае важны ўклад і асаблівае месца Беларусі ў шматбаковай дыпламатыі. Аб гэтым было заяўлена на яго сустрэчы з пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ААН Валянцінам Рыбаковым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Валянцін Рыбакоў уручыў паўнамоцтвы Генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з ААН.

Як паведамлялася, Валянцін Рыбакоў быў назначаны пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 7 жніўня. Да гэтага ён працаваў на пасадзе намесніка міністра замежных спраў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі