Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Галасаванне на выбарах прэзідэнта Расіі пройдзе ў 13 гарадах Беларусі

Палітыка 16.03.2018 | 10:12

16 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Галасаванне на выбарах прэзідэнта Расіі 18 сакавіка пройдзе ў 13 гарадах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтрвыбаркаме РФ.

У прыватнасці, выбарчыя ўчасткі ўтвораны ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах. У беларускай сталіцы ён размешчаны ў будынку пасольства Расіі, у Брэсце - у генеральным консульстве РФ, у Гродне - у будынку гімназіі на вул. Парыжскай Камуны, у Віцебску - у Цэнтры культуры "Віцебск", у Гомелі - у Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры, у Магілёве - у будынку ліцэя Беларуска-расійскага ўніверсітэта.

Выбарчыя ўчасткі па выбарах прэзідэнта Расіі ўтвораны таксама ў Бабруйску (у будынку тэатра імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча), Барысаве (Цэнтральная бібліятэка імя Калдзеева), Баранавічах (Гарадскі дом культуры), Полацку (Гарадскі дом культуры), Оршы (гімназія нумар 2) і Астраўцы (інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС). Акрамя таго, галасаванне пройдзе ў Клецку на тэрыторыі раскватараванай тут расійскай воінскай часці.

Паводле даных ЦВК Расіі, у некалькіх беларускіх гарадах было арганізавана датэрміновае галасаванне. Яно праходзіла ў Маладзечне, Пінску, Салігорску, Мазыры, Светлагорску, Касцюковічах і Астраўцы.

У выбарах прэзідэнта Расіі прымуць удзел восем кандыдатаў: Сяргей Бабурын (партыя "Расійскі агульнанародны саюз"), Павел Грудзінін (КПРФ), Уладзімір Жырыноўскі (ЛДПР), дзеючы прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін (самавылучэнец), Ксенія Сабчак ("Грамадзянская ініцыятыва"), Максім Сурайкін ("Камуністы Расіі"), Барыс Цітоў (Партыя росту) і Рыгор Яўлінскі ("Яблоко").-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем дзіця ў лагер Не рэкамендуецца браць з сабой: мабільны тэлефон, ювелірныя ўпрыгажэнні, дарагое адзенне, скорапсавальныя прадукты харчавання.