Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 лістапада 2017, 15:23

Габрыэль спадзяецца, што Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у саміце "Усходняга партнёрства"

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцэ-канцлер, федэральны міністр замежных спраў Германіі Зігмар Габрыэль спадзяецца, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у саміце "Усходняга партнёрства" ў Бруселі. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы цяпер знаходзімся напярэдадні саміту "Усходняга партнёрства" ў Бруселі, Беларусь будзе таксама прадстаўлена. У нас вялікія надзеі на тое, што сам Прэзідэнт зможа прыехаць, таму што гэта таксама было б добрым сігналам", - сказаў віцэ-канцлер.

Гаворачы аб урэгуляванні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны, ён выказаў удзячнасць беларускаму боку за гатоўнасць зрабіць усё магчымае для яго хутчэйшага ўрэгулявання і выказаў меркаванне, што ў гэтым пытанні Германія і Беларусь адчуваюць цесную сувязь і ставяць перад сабой падобныя мэты.

Акрамя таго, Зігмар Габрыэль разлічвае, што Беларусь стане членам Савета Еўропы і гэта будзе садзейнічаць большаму збліжэнню з дзяржавамі Еўрасаюза, умацаванню партнёрства. Ужо цяпер бакі знайшлі правільныя шляхі для абмеркавання розных тэм, у тым ліку няпростых, канстатаваў віцэ-канцлер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі