Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 мая 2018, 13:57

Форум пра будучае Усходняй Еўропы збярэ ў Мінску экспертаў з 40 краін

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны форум экспертнай ініцыятывы "Мінскі дыялог" "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх" пройдзе ў беларускай сталіцы 23-25 мая. У мерапрыемстве прымуць удзел 350 экспертаў і афіцыйных асоб з больш як 40 краін, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

На форуме абмяркуюць, перад якімі выклікамі стаіць сістэма міжнародных адносін і што зменлівы сусветны парадак азначае для Усходняй Еўропы, якія канкрэтныя дзеянні дзяржаў дазволяць захаваць мір і развіць супрацоўніцтва паміж Захадам і Усходам, а таксама іншыя актуальныя пытанні.

"Форум "Мінскага дыялогу" стане наступным крокам у развіцці ініцыятывы. Ён пакладзе пачатак штогадоваму адкрытаму і маштабнаму дыялогу паміж вядучымі экспертамі з Усходняй Еўропы, Еўрапейскага саюза, Расіі, ЗША і Кітая. Форум прадаставіць якасна новую пляцоўку для дыскусій аб сучасным і будучым рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі", - адзначылі арганізатары.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі