Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 чэрвеня 2018, 17:39

Федэральны прэзідэнт Аўстрыі прыбыў з візітам у Беларусь

28 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Федэральны прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен прыбыў з візітам у Беларусь. Самалёт аўстрыйскага лідара зрабіў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Гэтым жа рэйсам у беларускую сталіцу прыбыў і экс-прэзідэнт Аўстрыі Хайнц Фішэр. Высокіх гасцей з іх жонкамі ў аэрапорце сустрэў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася БЕЛТА, 29 чэрвеня чакаецца ўдзел Аляксандра Ван дэр Белена і Хайнца Фішэра ў мітынгу-рэквіеме, прысвечаным памяці ахвяр нацызму, на тэрыторыі былога лагера смерці "Трасцянец". У мерапрыемстве прыме ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, а таксама Федэральны прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер і многія іншыя замежныя госці з розных краін.

З Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі запланавана асобная сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы.

"Трасцянец" - адна з буйнейшых мясцін масавага знішчэння нацыстамі грамадзянскага насельніцтва ў перыяд 1941-1944 гадоў. Па колькасці ахвяр ён знаходзіцца на чацвёртым месцы пасля лагераў смерці "Асвенцім", Майданак" і "Траблінка". У "Трасцянцы" загінулі жыхары Беларусі, іншых савецкіх рэспублік, дэпартаваныя грамадзяне заходнееўрапейскіх дзяржаў, уключаючы Аўстрыю, Германію, Чэхаславакію. Паводле афіцыйных даных, у "Трасцянцы" абарвалася жыццё больш як 200 тыс. чалавек з розных краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі