Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 лютага 2018, 11:26

Еўропа павінна адыгрываць большую ролю ў глабальным плане - Макей

23 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Еўропа павінна браць на сябе большую адказнасць і павінна адыгрываць большую ролю ў глабальным плане. Такі пункт гледжання міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выказаў у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня", паведамляе БЕЛТА.

"Відавочна, што сёння Еўропа знаходзіцца ў нейкім незразумелым стане. Яна яшчэ не прыйшла да канчатковай пазіцыі. Яна сапраўды знаходзіцца ў пошуку сябе, - падкрэсліў кіраўнік беларускага МЗС. - Так, Еўропа, напэўна, з самага пачатку задумвалася, як сказаў адзін з аратараў, не ў якасці глабальнай сілы накшталт Злучаных Штатаў Амерыкі або іншых глабальных ігракоў, а ў якасці сродку для прымірэння, так было сказана. Прымірэння, таму што пасля вайны існавалі дзяржавы, якія знаходзіліся па розныя бакі барыкад, і трэба было штосьці зрабіць, каб аб'яднаць Еўропу. Гэта і было зроблена".

"І Еўропа, па-мойму, да гэтага часу не ўсвядоміла да канца, што яна павінна браць на сябе большую адказнасць, павінна адыгрываць большую ролю ў глабальным плане, - прадоўжыў Уладзімір Макей. - Аб гэтым, дарэчы, сказаў і міністр замежных спраў Германіі. І, на жаль, гэта сітуацыя, калі Еўропа знаходзіцца пастаянна ў нейкіх пошуках, калі Еўропу ўзварушваюць свае ўнутраныя праблемы, звязаныя з "брэксітам", з нелегальнай міграцыяй, з шэрагам іншых пытанняў, прыводзіць да таго, што ў Еўропы няма дакладнай стратэгіі, дакладнага бачання таго, як павінен развівацца Еўрапейскі саюз на перспектыву хаця б сярэднетэрміновую, не гаворачы ўжо аб доўгатэрміновай стратэгіі, доўгатэрміновай перспектыве. І Зігмар Габрыэль, міністр замежных спраў Германіі, адкрыта сказаў аб гэтым і падкрэсліў, што трэба вучыцца ў гэтым плане ў Кітая, які ведае, чаго ён хоча, і актыўна пашырае, рэалізуе свае ініцыятывы, задумы, праекты на практыцы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі