Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 ліпеня 2017, 13:33

Еўрапарламентарыі абмяркуюць у Мінску ключавыя пытанні адносін Беларусі і ЕС

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя, што складаецца з пяці членаў Еўрапейскага парламента, зробіць афіцыйны візіт у Мінск 18-19 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.

Члены Еўрапейскага парламента сустрэнуцца з прадстаўнікамі беларускага ўрада і парламента, каб абмеркаваць ключавыя пытанні двухбаковых адносін ЕС і Беларусі і існуючыя перашкоды на шляху да больш цеснага супрацоўніцтва. Дэлегацыя таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, праінфармавалі ў прадстаўніцтве.

Дэпутаты прыбудуць у Мінск пад кіраўніцтвам старшыні дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Еўрапарламента Багдана Здраеўскага. У дэлегацыю ўваходзяць парламентарыі з Польшчы, Літвы, Латвіі і Германіі, якія прадстаўляюць чатыры палітычныя групы Еўрапейскага парламента.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі