Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Еўракамісар Ёханес Хан наведае Беларусь 17 кастрычніка

Палітыка 12.10.2017 | 13:27
Ёханес Хан
Ёханес Хан

12 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Еўрапейскі камісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханес Хан 17 кастрычніка наведае Беларусь з рабочым візітам. Аб гэтым 12 кастрычніка на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Запланавана сустрэча з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і шэраг іншых. "Бакі абмяркуюць перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і ЕС у розных сферах, а таксама падрыхтоўку да саміту "Усходняга партнёрства", які адбудзецца ў лістападзе бягучага года ў Бруселі", - сказаў прадстаўнік МЗС.

Раней, адказваючы на пытанне БЕЛТА, Уладзімір Макей заявіў, што рашэнне аб узроўні ўдзелу беларускага боку ў саміце "Усходняга партнёрства" будзе прынята ў свой час. "Зразумела, мы будзем аналізаваць усе абставіны. У бліжэйшы час да нас (у Беларусь. - Заўвага БЕЛТА) плануюцца візіты высокапастаўленых дзеячаў Еўрапейскага саюза", - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Міжнародны форум "Мінскі дыялог" Экспертная ініцыятыва "Мінскі дыялог" пачала работу ў сакавіку 2015 года. Місія ініцыятывы - прадастаўляць адкрытую і геапалітычна нейтральную пляцоўку для даследаванняў і дыскусій у галіне міжнародных адносін і бяспекі ва Усходняй Еўропе.